17 чэрвеня 2026, Серада, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарэктар Гомельскага ўніверсітэта патрабуе ад «Народнай волі» 95 мільёнаў

8

Разгляд справы па пазове прарэктара Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта Сяргея Ханені да «Народнай волі» прызначаны на 14.30 9 чэрвеня.

Справу будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Менска. Падставай для пазову стала перадрукоўка артыкула «Кандыдаты прад'явілі зарплаты» з сайту грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», паведамляе «Радыё Свабода».

Прарэктар Гомельскага ўніверсітэта высунуў пазоў «Народнай волі» на суму ў 95 мільёнаў рублёў. На думку шэф-рэдактара газеты Святланы Калінкінай, гэта спроба ўладаў з дапамогай эканамічных мераў спыніць выхад газеты.

«Калі за смерць чалавека, за згвалтаванне, інваліднасць на працы суды прысуджаюць максімум 1 тысячу даляраў маральнай кампенсацыі, а за крыўду таго ці іншага чыноўніка — дзесяткі тысячаў даляраў, дык тут пачынаецца палітыка. Для незалежнай газеты, якая не мае дзяржаўных датацыяў, тысячы даляраў — гэта велізарная сума. Такія эканамічныя рычагі могуць спыніць выданне газеты», - паведаміла журналістка ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Тое, што зараз адбываецца з газетай, па словах Калінкінай, прыкмета набліжэння прэзідэнцкіх выбараў. Улады імкнуцца спыніць выхад «Народнай волі» напярэдадні гэтай падзеі. Інакш, кажа журналістка, чаму прарэктар падаў у суд не на тых, хто першапачаткова распаўсюдзіў недакладную інфармацыю, а менавіта на іх газету.

2 чэрвеня Міністэрства інфармацыі вынесла трэцяе па ліку папярэджанне «Народнай волі».

Папярэджанне датычыць публікацыяў Іллі Копыла «Нябышына. Вайна», якія друкаваліся ў сакавіку 2010 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках