13 чэрвеня 2026, Субота, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёмы Прэзідэнт Латвіі даў інтэрв'ю БТ

25

Прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс заявіў, што ЕЗ стала ключавым фактарам выхаду Латвіі з крызісу.

У інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу, якое было паказанае ў чацвер, 22 ліпеня, латвійскі лідэр высока ацаніў падтрымку, якая аказваецца ЕЗ сваім партнёрам, у прыватнасці, у выхадзе Латвіі з сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу. «ЕЗ прыйшло з фінансавай і экспертнай дапамогай адразу. Мы выйшлі з крызісу, таму што было апірышча ЕЗ», - адзначыў прэзідэнт. Ён таксама заявіў, што Латвія не будзе змяняць планы па ўвядзенні еўра з 2014 года. «Мы не выканалі сваю задачу: нам трэба было па планах увесці еўра са студзеня 2008 года. Калі б мы гэта зрабілі, у нас было б менш праблемаў, мы былі б больш дысцыплінаваныя ў сваёй фіскальнай палітыцы, былі б у лепшым становішчы, чым зараз. А на 2014 год гэтая мэта ўжо не будзе змяняцца», - адзначыў В.Затлерс.

Адказваючы на пытанне пра перспектывы беларуска-латвійскіх стасункаў, ён нагадаў пра кантакты, якія развіваюцца паміж краінамі на ўзроўні МЗСаў, міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве. Па словах прэзідэнта Латвіі, актыўна працуюць органы мясцовай улады на прымежнай тэрыторыі. «Ёсць шмат маленькіх крокаў, якія закамулююцца, і тады ў нейкі дзень будуць і кантакты на вышэйшым узроўні», - падкрэсліў ён.

«Над гэтым трэба ўвесь час працаваць. І мы будзем працаваць на прагматычнае развіццё нашых двухбаковых стасункаў, і я думаю, што ў гэтым зацікаўленыя абодва бакі», - сказаў В.Затлерс.

Акрамя таго, Залтерс высока ацаніў патэнцыял праграмы «Усходняе Партнёрства: «Гэта – вельмі перспектыўны накірунак», - заявіў ён у інтэрв'ю Першаму каналу беларускага тэлебачання.

«Кожная краіна, уключаючы Беларусь, мае свае мэты, сваё бачанне таго, як гэта будзе і што яна хоча мець ад гэтага партнёрства. Заўсёды, калі хтосьці мае нейкую мэту і хоча дапамогі, яму лягчэй дапамагчы, таму што ёсць зразумеласць, што трэба», - працягнуў прэзідэнт Латвіі. «Гэта значыць нам трэба сфармуляваць мэты, што канкрэтная краіна хоча мець добрага, і тады будзе поспех і супрацоўніцтва», - перакананы В.Затлерс.

Паводле інфармацыі «Інтэрфакс»

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках