Дрэнныя цыгарэты стануць яшчэ танней, лепшыя - падаражэюць
19- 26.07.2010, 12:26
У Беларусі зніжаныя стаўкі акцызаў на цыгарэты ніжняга коштавага сегмента і павялічаныя на цыгарэты сярэдняга і вышэйшага коштавых сегментаў.
Адпаведнае рашэнне зацверджанае ўказам № 380 ад 22 ліпеня 2010 года, паведамляе АФН.
У прыватнасці, на цыгарэты з фільтрам, рознічны кошт на якія вызначаны ў памеры да 70000 рублёў (за 1 тыс штук) акцыз зніжаныя на 6,2% да 6100 рублёў.
На цыгарэты коштам ад 70000 да 125000 рублёў акцыз павялічаны на 21% да 15310 рублёў, звыш за 125000 рублёў - павялічаны на 22,5% да 25270 рублёў
На цыгарэты з фільтрам, рознічны кошт на якія не вызначаны, акцыз павялічаны на 22,5% да 34460 рублёў за 1 тыс штук.
На цыгарэты без фільтра стаўка акцыза зніжаная на 8,2% да 3120 рублёў.
Гэтыя стаўкі ўсталяваныя на перыяд з 1 жніўня па 31 снежня 2010 года.