13 чэрвеня 2026, Субота, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часцей за ўсё ў Беларусі падрабляюць даляры

А беларускія грошы, як правіла, проста друкуюць на каляровым прынтэры.

Касіры беларускіх банкаў у студзені-чэрвені 2010 года выявілі 483 падробленыя банкноты. Гэта на 15,7% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.

Усяго былі выяўленыя падробкі беларускіх рублёў і шасці найменняў замежных валютаў. Як патлумачылі спецыялісты, пераважная большасць падробак выяўленыя ў Менску і Менскай вобласці - 50,3% ад агульнай колькасці.

За першыя паўгода 2010 года злачынцы паспрабавалі збыць 49 падробленых беларускіх банкнотаў (супраць 73 купюраў за аналагічны перыяд мінулага года). Часцей за ўсё падраблялі купюры 20 тыс. рублёў. Як правіла, падробленыя банкноты Нацбанка Беларусі проста друкуюць на каляровых прынтэрах.

Аднак больш за ўсё падробленых грошай знайшлі сярод даляраў ЗША (235 купюраў), а сярод іх саміх папулярнай з'яўляецца купюра ў $100 (87,2% ад агульнай колькасці падробленых даляраў), адзначае «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Пераважна фальшываманетчыкі выраблялі купюры з дапамогай агульнай паліграфіі, а таксама рэпраграфіі (струменны друк і электрафатаграфія). Былі і прасцейшыя, і больш складаныя выпадкі: так некаторыя спрабавалі збыць сувенірную прадукцыю, а некаторыя падробкі былі класа «супер». Апошніх стала менш, бо тут задзейнічаюць тэхналогіі, падобныя на друк сапраўдных грошай.

Выявіць «супер-падробку» можна, толькі даследуючы дробныя дэталі афармлення банкноты, як правіла, з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. Такі від падробак лічаць асабліва небяспечным.

Сталі часцей падрабляць і еўра (23 - у студзені-чэрвені 2010 года супраць 14 - за аналагічны перыяд мінулага года). Пераважна іх друкавалі на струменных прынтэрах. Нярэдка, дарэчы падрабляюць і манеты еўрапейскай валюты.

Крыху менш сталі надаваць увагі расейскім рублям (171 падробленая купюра), пераважна 1000 расейскіх рублёў струменным спосабам друку.

Часцей за ўсё касіры ў банку даволі ўпэўнена знаходзяць падробкі, а вось прадаўцы ў крамах могуць і памыліцца. Каб такіх выпадкаў было менш, у Нацбанку прапануюць вучыць знаходзіць фальшывыя грошы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках