19 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За паўгады насельніцтва Беларусі скарацілася на 12,5 тыс. чалавек

10

Перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю з пачатку года склала 17753 чалавекі.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня 2010 года склала 9467,7 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 12,5 тыс. чалавек, паведамляе «Штодзённік» са спасылкай на Белстат.

Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўленае перавышэннем на 17753 чалавек ліку памерлых над лікам народжаных пры дадатковым міграцыйным прыросце 5307 чалавек.

За студзень-ліпень бягучага года ў рэспубліцы нарадзілася 62517 дзяцей (на 1215 чалавек менш, чым за студзень-ліпень мінулага года), памерла – 80270 чалавек (на 548 чалавек больш). Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 17753 чалавек.

За студзень-ліпень бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных шлюбаў паменшылася на 0,8%, колькасць разводаў павялічылася на 0,6%. Пагоршыліся суадносіны шлюбаў, якія рэгіструюцца і скасоўваюцца: за студзень-ліпень 2010 года на 1000 шлюбаў даводзілася 499 разводаў, за аналагічны перыяд мінулага года – 492 разводы.

За студзень-ліпень 2010 года ў рэспубліку прыбылі 9098 чалавек і з’ехалі 3791, міграцыйны прырост склаў 5307 чалавек.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках