Freedom House узначаліць Дэвід Крэймер
- 1.09.2010, 10:21
Міжнародную праваабарончую арганізацыю Freedom House узначаліць былы намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэймер.
Пра прызначэнне Крэймера на пасаду выканаўчага дырэктара Freedom House абвясціла 31 жніўня. Да выканання абавязкаў новы кіраўнік арганізацыі прыступіць 4 кастрычніка, паведамляе Lenta.ru.
Дэвід Крэймер быў намеснікам дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс. У знешнепалітычным ведамстве ЗША ён займаўся пытаннямі правоў чалавека і развіцця дэмакратыі, а таксама на працягу трох гадоў у статусе намесніка Райс курыраваў адносіны з Расеяй, Малдовай, Беларуссю і Украінай. Да прыходу ў Дзярждэпартамент Крэймер на працягу пяці гадоў быў намеснікам дырэктара расейскіх і еўразійскіх праграмаў Фонду Карнегі. Пасля сыходу з Дзярждэпартамента Крэймер працаваў у Нямецкім Фондзе Маршала.
Freedom House - няўрадавая праваабарончая арганізацыя, якая базуецца ў ЗША, заснаваная ў 1941 годзе. Freedom House штогод публікуе справаздачы пра становішча з правамі і свабодамі чалавека як у свеце ў цэлым, так і ў асобных рэгіёнах і краінах. Сітуацыя ў Беларусі пастаянна падвяргаецца праваабаронцамі крытыцы.