10 чэрвеня 2026, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: «Беларусь – адна з самых рэпрэсіўных краінаў свету»

12

Даследчы цэнтр Freedom House апублікаваў штогадовую справаздачу аб становішчы правоў чалавека ў свеце.

Паводле ацэнак цэнтра, Беларусь апынулася сярод дзяржаваў, якія найбольш жорстка ўціскаюць правы і свабоды чалавека, паведамляе «Радыё Свабода».

Справаздача Freedom House сведчыць, што Беларусь апынулася ў перадапошняй групе дзяржаваў па ступені захавання правоў і свабодаў сваіх грамадзянаў. Разам з ёй — Кітай, Чад, Лаос, Саўдаўская Аварыя і Сірыя.

Як сведчыць Freedom House, «нягледзячы на стымулы з боку Еўразвяза ў накірунку правядзення рэформаў, Аляксандр Лукашэнка захаваў жорсткі кантроль над палітычнай і эканамічнай сістэмай у Беларусі ў 2009 годзе».

На думку Freedom House, у Беларусі парушаецца свабода палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, сродкаў масавай інфармацыі і рэлігійных арганізацыяў, забароненае правядзенне масавых акцыяў і агульнаграмадзянскіх выбараў.

Паводле класіфікацыі Freedom House, суседнія з Беларуссю краіны па палітычных і грамадзянскіх правах маюць супрацьлеглыя паказчыкі: Літва (1-1), Латвія (2-1), Польшча (1-1), Украіна (3-2) лічацца свабоднымі. Несвабоднай суседкай застаецца толькі Расея (6-5), але і яе паказчыкі лепш, чым у Беларусі.

7 балаў, што азначае горшае становішча, - Беларусь атрымала адносна паказчыку палітычнай свабоды.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках