4 траўня 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі Форума «Усходняга партнёрства»: «Версія пра самагубства выклікае сур'ёзныя сумненні»

Удзельнікі Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» выступілі з заявай з нагоды гібелі заснавальніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.

Тэкст заявы прыводзіць сайт «Еўрапейская Беларусь».

«Мы прадстаўнікі грамадскага сектара Беларусі, удзельнікі працэсаў Усходняга партнёрства, з вялікім шкадаваннем і болем даведаліся пра раптоўную смерць нашага калегі Алега Бябеніна - вядомага грамадскага актывіста, журналіста, заснавальніка і кіраўніка аднаго з найважнейшых беларускіх незалежных інфармацыйных сайтаў charter97.org.

Мы выказваем шчырыя спачуванні сям'і Алега, яго сваякам і знаёмым, якія раптам, у адзін дзень страцілі самага блізкага для іх чалавека.

Смерць Алега Бябеніна - таксама вялікая страта для ўсіх незалежных арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і журналісцкай супольнасці Беларусі.

Абставіны гэтага трагічнага здарэння, якія былі апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі, з'яўляюцца вельмі заблытанымі і няпоўнымі, а версія пра самагубства Алега Бябеніна выклікае сур'ёзныя сумненні.

Сам факт гібелі Алега сведчыць пра выключна неспрыяльныя ўмовы існавання і працы незалежных журналістаў і грамадскіх актывістаў у Беларусі, што ставіць пад вялікі сумнеў здольнасці беларускай дзяржавы развівацца ў адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі і каштоўнасцямі.

У сувязі з гэтым мы звяртаемся да ўладаў Беларусі, адказных за расследаванне гэтай трагедыі, з патрабаваннем як мага хутчэй правесці аб'ектыўныя следчыя мерапрыемствы, высветліць сапраўдныя абставіны гібелі Алега Бябеніна і праінфармаваць пра іх грамадзян Беларусі.

Ад імя беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці-удзельніц Форума грамадзянскай супольнасці.

Сяргей Мацкевіч, Спікер Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Улад Вялічка, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках