16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы амбасадар Германіі: Стасункі залежаць ад вынікаў выбараў

Краіны Еўразвязу будуць уважліва сачыць за ходам правядзення ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў.

ЕЗ будзе выбудоўваць далейшыя стасункі з рэспублікай у залежнасці ад таго, як пройдзе выбарчая кампанія, заявіў журналістам у сераду ў Менску амбасадар Германіі ў Менску Крыстаф Вайль, перадае «Інтэрфакс».

«Мы спадзяемся, што выбары пройдуць належным чынам, мы будзем у іх святле глядзець, як далей будуць развівацца стасункі ЕЗ з Беларуссю. Германія, як і ўвесь Еўразвяз, настроеная на паглыбленне стасункаў», - сказаў Вайль.

Ён заўважыў, што і ў Берліне, і ў Брусэлі неаднаразова заяўлялі пра тое, што гатовыя паглыбляць двухбаковыя стасункі з Беларуссю. «Гэта пэўныя чаканні, якія накіраваныя на тое, каб мы маглі далей развіваць нашыя стасункі ва ўзаемных інтарэсах. Аднак мы прадстаўляем Еўропу як кантынент, пранізаны духам партнёрства, і гэты дух прадугледжвае агульныя каштоўнасці», - заўважыў Вайль.

«Я думаю, што нам патрэбныя давяральныя стасункі, гэта датычыць і эканомікі, і палітыкі. Неабходна быць у стане гаварыць адзін аднаму праўду, каб сапраўды прасоўваць стасункі», - падкрэсліў Вайль.

Ён выказаў надзею на паспяховасць правядзення ў Франкфурце-на-Майне Беларускага інвестыцыйнага форуму. Аднак амбасадар звярнуў увагу на тое, што нямецкія інвестары павінны мець аб'ектыўную і зразумелую інфармацыю аб прававых і межавых умовах вядзення бізнэсу ў Беларусі. Гэта неабходна для таго, каб інвестары змаглі пераканаць акцыянераў сваіх кампаніяў укладаць сродкі ў эканоміку рэспублікі.

«Германская эканоміка і прамысловасць таксама павінны мець уяўленне пра тое, што інвестыцыі ў эканоміку Беларусі могуць прынесці ім добры прыбытак. Але інвестарам патрэбныя надзейныя межавыя ўмовы працы», - дадаў дыпламат.

Вайль таксама адзначыў, што прадстаўнікі нямецкага бізнэсу чакаюць ад Беларусі ацэнкі перспектываў развіцця Мытнага саюза. Гэтую ацэнку беларускі бок зможа прадставіць падчас форуму. Пакуль жа, канстатаваў Вайль, нямецкі бізнэс заняў у дачыненні да Мытнага саюза чакальную пазіцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках