14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія пачынае будаўніцтва ўчастка «Паўднёвага патоку» ў 2012 годзе

Інвестыцыі ў будаўніцтва сербскага ўчастка газаправода ацэньваюцца як мінімум у 700 мільёнаў еўра.

Сербія разлічвае першай з еўрапейскіх краін пачаць да канца 2012 года будаўніцтва наземнага ўчастка газаправода «Паўднёвы паток». Пра гэта заявіў у суботу журналістам генеральны дырэктар сербскай дзяржаўнай кампаніі «Сербіягаз» (Srbijagas) Душан Баятовіч, перадае РІА «Новости».

«Паўднёвы паток» увойдзе ў Сербію з Балгарыі ў раёне горада Заечар, яго працягласць на тэрыторыі Сербіі складзе 450 кіламетраў. Паводле ацэнкі Баятовіча, «гэты план будзе ажыццёўлены, калі падрыхтоўчыя працы працягнуцца цяперашнімі тэмпамі».

Ён таксама паведаміў, што тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва сербскага ўчастка «Паўднёвага патоку» будзе падрыхтавана сумесна з расейскімі партнёрамі да канца лістапада, пры гэтым, на яго думку, будаўніцтва газаправода не паставіць пад пагрозу дамоўленасці «Газпрома» з Украінай у газавай сферы.

Інвестыцыі ў будаўніцтва сербскага ўчастка газаправода ацэньваюцца як мінімум у 700 мільёнаў еўра. У мэтах дыверсіфікацыі маршрутаў экспартных паставак прыроднага газу, ААТ «Газпром» плануе будаўніцтва газаправода праз акваторыю Чорнага мора ў краіны Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы.

Прадугледжваецца, што марскі ўчастак газаправода пройдзе па дне Чорнага мора ад кампрэсарнай станцыі «Руская» на расейскім узбярэжжы да ўзбярэжжа Балгарыі. Яго агульная працягласць складзе каля 900 кіламетраў, максімальная глыбіня - больш за два кіламетры.

Прадукцыйнасць марскога ўчастка «Паўднёвага патоку» складзе да 63 мільярдаў кубаметраў за год. Для рэалізацыі сухапутнай часткі праекту былі падпісаныя міжурадавыя пагадненні з Балгарыяй, Сербіяй, Венгрыяй, Грэцыяй, Славеніяй, Харватыяй і Аўстрыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках