2 траўня 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія актывісты паказалі мытнікам «Хроснага бацьку»

36

У рэшце рэшт мытнікі папрасілі прабачэнне за затрымку і прапусцілі апазіцыянераў.

У ноч з 22-га на 23 верасня берасцейскія актывісты «Руху «За Свабоду!» Дзяніс і Канстанцін Турчанякі на асабістым аўтамабілі заязджалі ў Беларусь з Украіны - праз прапускны пункт Даманава-Макраны. Пры сабе мелі дыск з серыямі фільма «Хросны бацька», Канстытуцыю РБ і Выбарчы кодэкс, піша «Беларускі партызан».

Аповед працягвае Дзяніс Турчаняк:

«Паехалі мы па «чырвоным канале», якім карыстаюцца тыя, хто вязе тавары, якія падлягаюць дэклараванню, так як па «зялёным» едуць тыя, хто такіх тавараў не мае. Паколькі ў мытнай дэкларацыі ёсць пункт 3.5, які патрабуе дэклараваць друкаваныя выданні і іншыя носьбіты інфармацыі, мы вырашылі задэклараваць тое, што везлі з сабой.

Украінскім мытнікам было ўсё роўна, якую друкаваную прадукцыю мы везлі з сабой. Дэкларацыю мы прад'явілі беларускаму боку.

На мытным пасту Макраны замітусіліся, забегалі туды-сюды. Забралі ўсё, што мы вязем, для вывучэння. Пасля больш чым гадзіннай адсутнасці беларускія мытнікі з'явіліся зноў і прапанавалі разам з імі паглядзець, што запісана на дыску.

У гэты час іншыя мытнікі гарталі Канстытуцыю, мабыць, на прадмет таго, ці адпавядае яна той, што дзейнічае ў Беларусі. Паўгадзіны я разам з двума мытнікамі выбарачна праглядаў фільм «Хросны бацька», які прайшоў па расейскім канале НТВ і быў забаронены для паказу ў Беларусі.

Калі мяне спыталі, з якой мэтай я вязу дыск з «Хросным бацькам», я адказаў: «Збіраюся пазнаёміць з імі берасцейцаў».

У рэшце рэшт, нам было адмоўлена ў рэгістрацыі мытнай дэкларацыі з прычыны, як адзначылі ў ёй, «адсутнасці тавараў, якія падлягаюць дэклараванню». Нам вярнулі ўсе друкаваныя матэрыялы і дыск, папрасілі прабачэння за затрымку і прапусцілі праз пункт пропуску», распавёў Дзяніс Турчаняк.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках