6 траўня 2024, панядзелак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Пінска не спяшаюцца прыбіраць нацысцкія графіці (Фота)

7

Надпісы нацысцкага зместу зноў з'явіліся на плоце трыкатажнага прадпрыемства і на сценах гаражнага кааператыва.

Жыхары Пінска дзівяцца, што на такое відавочнае парушэнне закона няма зваротнай рэакцыі. Людзі памятаюць, што палітычныя лозунгі, напісаныя кірыліцай, зафарбоўваюцца вельмі аператыўна. Магчыма, адказныя людзі не ведаюць ангельскай мовы і лічбавай сімволікі нацыстаў. Аднак шматлікія малюнкі свастыкі ўсё ілюструюць даволі красамоўна, перадае «Еўрарадыё».

Раней паведамлялася аб аналагічным выпадку ў Пінску. Тады нацысцкія графіці заставаліся на сценах некалькі тыдняў.

Нагадаем, што 14-88 - гэта код лозунгу белых неанацыстаў. Лічба «14» - колькасць слоў у лозунгу, прыдуманым ідэолагам неанацыстаў Дэвідам Лайнам. А лічба «88» - закадаванае прывітанне «Heil Hitler!» (літара «Н» у лацінскім алфавіце стаіць восьмай).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках