19 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя пакуль не адказала на скаргу БАТЭ на фанатаў-фашыстаў

8

Міліцыя працягнула праверку па скарзе адносна нацысцкай выхадкі фанатаў, якая паступіла ад футбольнага клуба БАТЭ.

Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.

Праверка па матэрыялах, якія падаў футбольны клуб, была распачатая 16 ліпеня і павінна была завяршыцца сёння. Яе працягненне звязанае, хутчэй за ўсё, з тым, што яшчэ не выяўленыя ўсе асобы фанатаў, якія арганізавалі правакацыю.

Інцыдэнт адбыўся 14 ліпеня падчас матчу 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, у якім БАТЭ сустракаўся з ісландскім «Хабнарф'ёрдзюрам». У фанацкім сектары беларускага клуба побач адзін з адным былі ўзнятыя транспаранты з лічбамі «14» і «88». У клубе расцанілі, што гэта не выпадковае супадзенне лічбаў ці акцэнтаванне ўвагі на нумарах любімых футбалістаў, а прывітанне нацызму і ўдар па іміджы клуба. Справа ў тым, што 14/88 - кодавы лозунг, які часам ужываецца ў белых нацыяналістаў у якасці прывітання ці подпісу.

Ужо на наступны дзень БАТЭ папрасіў прабачэння перад заўзятарамі клуба і жыхарамі Барысава, пацярпелага ад фашызму падчас Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, у БАТЭ распачалі ўласнае расследаванне і правялі кансультацыі з лідэрамі фанацкага руху, пасля чаго была падрыхтаваная заява ў Барысаўскі РАУС. У пацверджанне названых фактаў да яе былі прыкладзеныя фотаздымкі, якія сведчаць пра дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. У клубе не сумняюцца, што выканаўцы гэтай бруднай акцыі будуць выяўленыя.

Апошняя падобная выхадка рабілася групай фанатаў 28 красавіка падчас матчу вышэйшай лігі беларускага футбольнага першынства. На стадыёне «Дынама-Юні» у Менску падчас паядынку клубаў «Дынама-Менск» і «Віцебск» быў узняты банэр з малюнкам Рудольфа Геса (адзін з лідэраў фашыстоўскай Германіі), указаннем датаў яго нараджэння і смерці, а таксама надпісам «Тваё жыццё для нас - гэта вернасці прыклад». Пасля гэтага футбольны клуб «Дынама-Менск» быў аштрафаваны на 7 тыс. базавых велічыняў (Br245 млн.) па рашэнні Дысцыплінарнага камітэта асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Сам клуб і прадстаўнікі яго фанацкага руху асудзілі выхадку з банэрам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках