26 красавiка 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у кватэры Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава

26

(Абноўлена) Чарговы ператрус адбываецца ў кватэры Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Як паведаміла Вольга Бандарэнка, жонка арыштаванага каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Зміцера Бандарэнкі, супрацоўнікі КДБ не ўпусцілі яе ў кватэру. Вольга хацела прысутнічаць у якасці панятой падчас ператрусу, але супрацоўнікі КДБ ёй у гэтым адмовілі.

Ператрус скончыўся каля 13.30. Супрацоўнікі КДБ павезлі з сабой Люцыю Юр'еўну, маці Ірыны Халіп, паабяцаўшы, што яна хутка вернецца. Трохгадовы сын Данік застаўся з няняй.

Люцыю Юр’еўну звезлі для таго, каб правесці яшчэ адзін вобшук на ейнай кватэры. КДБ забраў кампутар, які не выключылі ў мінулы раз.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках