27 красавiка 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскіх апазіцыянераў судзілі

10
Гомельскіх апазіцыянераў судзілі

Разгляд адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у дачыненні да актывістаў апазіцыі, адбыўся 10 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.

Як паведамляе БелаПАН, Уладзімір Кацора быў затрыманы 8 кастрычніка, перад пачаткам Народнага сходу ў Гомелі. Яго абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства (арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), а менавіта ў тым, што ён распаўсюджваў улёткі аб Народным сходзе. На знак пратэсту палітык абвясціў сухую галадоўку, якую праводзіў у ІЧУ.

10 кастрычніка апазіцыянер быў дастаўлены ў суд. Ён заявіў адвод суддзі Марыне Дамненка, тым не менш яна дадзенае хадайніцтва адхіліла. Кацора адмовіўся даваць паказанні ў судзе. Ён быў прызнаны вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і пакараны штрафам у 10 базавых велічынь (350 тыс. рублёў).

«Рашэнне суда прымалася не ў кабінеце суддзі Дамненка. Мяне затрымалі, бо хацелі ізаляваць як арганізатара правядзення Народнага сходу. Беларусь на парозе вялікіх пераменаў, грамадства пакуль спіць, але перамены будуць», - пракаментаваў Кацора.

Адміністрацыйную справа Уладзіміра Няпомняшчых разглядала суддзя Алена Цалкова. Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён 7 кастрычніка прыкладна ў 22.50 расклейваў улёткі аб Народным сходзе на праспекце Леніна ў Гомелі. Ён не адмаўляў гэтага. «У нас нельга законнымі метадамі, праз газеты, тэлебачанне, праінфармаваць жыхароў аб мерапрыемстве, таму я вырашыў дзейнічаць такім чынам. Я закон аб масавых мерапрыемствах не парушыў, у чым мяне абвінавачваюць, бо кіраваўся законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», - адзначыў на судовым пасяджэнні Няпомняшчых.

Суддзя пакарала яго штрафам у пяць базавых велічынь.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках