1 чэрвеня 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіча не пусцілі ў Еўропу

34
Януковіча не пусцілі ў Еўропу

Кіраўніцтва Еўразвяза адмяніла запланаваны на чацвер візіт у Брусэль прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Пра гэта паведамляе ў аўторак са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы агенцтва Франс Прэс.

Пытанне аб магчымай адмене візіту кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў Брусэль паўстала пасля вынясення судом Кіева прысуду ў дачыненні экс-прэм'ера Украіны Юліі Цімашэнка, які выклікаў рэзкую крытыку з боку ЕЗ.

Раней меркавалася, што ў ходзе запланаванага на 20 кастрычніка візіту Януковіч сустрэнецца са старшынямі Еўрапейскай рады і Еўракамісіі Херманам ван Рампеям і Жазэ Мануэлам Барозу. Бакі павінныя былі абмеркаваць фінальныя дэталі будучай дамовы аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ, якую ўкраінскія ўлады разлічваюць падпісаць на саміце Украіна-ЕЗ у снежні ў бельгійскай сталіцы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках