26 снежня 2024, Чацвер, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп напісала Святлане Мядзведзевай і Людміле Пуцінай

158
Ірына Халіп напісала Святлане Мядзведзевай і Людміле Пуцінай

Такія ж лісты жонка Андрэя Саннікава напісала жонкам прэзідэнтаў Францыі, ЗША, Польшчы і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.

Лісты першым ледзі Халіп мае намер перадаць у амбасады краін, якімі кіруюць іхнія мужы. А ліст, адрасаваны Святлане Мядзведзевай і Людміле Пуцінай, апублікаваны сёння ў расейскай «Новой газете».

Паважаныя Святлана Уладзіміраўна і Людміла Аляксандраўна!

Я, грамадзянка Беларусі Ірына Халіп, звяртаюся да вас як жонка палітвязня Андрэя Саннікава і маці чатырохгадовага Данііла Саннікава. Спадзяюся, што вы, як жонкі і маці, зразумееце мяне.

Мой муж, кандыдат у прэзідэнты Беларусі, быў кінуты за краты ў дзень выбараў. Яго прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у выбарах і мірнай дэманстрацыі пратэсту. Лукашэнка расправіўся з ім за ўсё - за тое, што Андрэй быў моцным супернікам, за тое, што мае досвед дзяржаўнай службы, за тое, што, сыдучы ў адстаўку з пасады намесніка міністра замежных справаў у рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара, застаўся значнай фігурай у палітыцы. Ён меў усе шанцы перамагчы на ​​выбарах (калі б яны былі сумленнымі) і выбудаваць нармальныя адносіны і з Расеяй, і з Захадам. За гэта і сядзіць у турме.

Зараз сітуацыю можна назваць крытычнай. Беларускія спецслужбы робяць усё, каб ператварыць мяне ва ўдаву, а нашага сына - у сірату. На жаль, наш Даня ўжо мае сумны досвед сіроцтва: 19 снежня я была арыштаваная разам з мужам, а Даню дзяржава спрабавала забраць у дзіцячы дом. Я не хачу, каб ён стаў сіратой.

Вы таксама - жонкі і маці. І я прашу вас пераканаць вашых мужоў выкарыстаць усе магчымасці, каб не дапусціць фізічнае знішчэнне майго мужа Андрэя Саннікава і запатрабаваць ад Лукашэнкі вызваліць яго і іншых беларускіх палітвязняў.

Я не сумняюся, што вы знойдзеце патрэбныя словы.

З павагай і надзеяй на разуменне

Ірына Халіп

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках