29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Халіп: Улады Беларусі мала адрозніваюцца ад самалійскіх піратаў

18
Халіп: Улады Беларусі мала адрозніваюцца ад самалійскіх піратаў

"Жыцці палітычных зняволеных зараз знаходзяцца пад пагрозай. Таму трэба найперш ратаваць іх".

Пра гэта Радыё Рацыя сказаў беларускі літаратар Уладзімір Халіп, бацька жонкі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыны Халіп.

Андрэя Саннікава, а таксама лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча напачатку мінулага тыдня вывезлі з калоній, дзе яны адбывалі пакаранне, для перавода ў іншыя месцы. Але амаль тыдзень ніякіх звестак пра іх не прыходзіла.

Па словах Уладзіміра Халіпа, гэта дыскрэдытуе самую ўладу Беларусі, робячы яе дзеянні падобнымі на дзеянні бандытаў:

- Гэтая тэрыторыя кантралюецца не ўладай а пэўнай бандай, якая нічым не адрозніваецца, ад бандаў самалійскіх піратаў, якія дзейнічаюць на афрыканскім кантыненце. Гэткім жа чынам яны хапаюць людзей у закладнікі і патрабуюць за іх грошы. Мне сумна, што ёсць шмат заходніх палітыкаў, якія пагаджаюцца весці перамовы і гандляваць лёсамі гэтых людзей. Гэта недапушчальна!

Па словах Уладзіміра Халіпа, ідзе катаванне палітычных апанентаў рэжыму. Жыцці гэтых людзей – Саннікава, Статкевіча, Уса, Дашкевіча знаходзяцца пад пагрозай. Няма ніякіх гарантый, што заўтра каму-небудзь не прыйдзе ў галаву ідэя іх там знішчыць, ці скалечыць, - лічыць Халіп.

Па яго словах, не трэба спадзявацца, што беларускія ўлады будуць рэагаваць на нейкія парады ці просьбы прадстаўнікоў Захаду. “Лукашэнка будзе трымаць палітычных зняволеных да апошняга, пакуль, як кажуць, не прыпячэ, ці пакуль народ не прымусіць іх выпусціць з няволі,” – сказаў Уладзімір Халіп.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках