6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў адмаўляецца ад этапавання ў Бабруйскую калонію

73
Саннікаў адмаўляецца ад этапавання ў Бабруйскую калонію

Кандыдат у прэзідэнты перадаў праз адваката, што ўжо сёння яго могуць этапаваць у Бабруйскую калонію.

Улічваючы неаднаразовыя пагрозы ягонаму жыццю і здароўю, Андрэй Саннікаў адмаўляецца ад этапавання да атрымання пераканаўчых гарантый бяспекі і ліквідацыі пагрозы ягонаму жыццю і здароўю, штучна створаных Дэпартаментам выканання пакаранняў і адміністрацыямі СІЗА № 2 горада Віцебска і Магілёўскай турмы № 4.

Нагадаем, што ўчора жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску, што этапаванне кандыдата ў прэзідэнты з Наваполацкай калоніі ў Бабруйскую доўжыцца ўжо паўтары тыдні. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў Магілёўскай турме. На Андрэя Саннікава здзяйсняецца ціск. Яго пагражаюць забіць як падчас перасылкі, так і непасрэдна ў Бабруйскай калоніі. Відавочна, што мэта такога ціску - прымусіць палітвязня напісаць прашэнне аб памілаванні.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках