17 чэрвеня 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Багданава выступіла ў Страсбургу

18

Сястра кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава выступіла на спецпаседжанні амбасадараў краін Рады Еўропы.

Акрамя таго, Ірына Багданава сустрэлася з камісарам Рады Еўропы па правах чалавека Томасам Хамарбергам.

Падчас сустрэч сястра палітвязня і лідэрка кампаніі Free Belarus Now! распавяла пра сітуацыю з вязнямі сумлення ў Беларусі, апошніх правакацыях у турме ў дачыненні да Андрэя Саннікава і Зміцера Дашкевіча, пагаршэнне стану здароўя каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі, суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Аб кожным палітвязні Ірына Багданава распавяла асобна.

Багданава таксама распавяла аб апошніх папраўках у законы, якія тычацца масавых мерапрыемстваў, дзейнасці грамадскіх арганізацый і палітычных партый, згодна з якімі ў Беларусі забараняюцца любыя акцыі пратэсту і дапамога НДА і партыям з-за мяжы.

Па словах сястры палітвязня, ва ўмовах пагаршэння палітычнай сітуацыі ў Беларусі, Захад павінен працягваць ціск на беларускі рэжым і рабіць больш жорсткімі санкцыі.

«Палітыка Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі на дадзены момант правалілася. ЕЗ несвоечасова і неадэкватна рэагуе на тое, што адбываецца. Трэба дзейнічаць больш аператыўна і жорстка, і спыніць гандаль з дыктатурай, што патурае злачынствам рэжыму», - сказала Ірына Багданава.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках