15 чэрвеня 2026, панядзелак, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары прэзідэнта Расеі прызначаныя на 4 сакавіка 2012 года

41

Савет Федэрацыі РФ прызначыў у пятніцу дату чарговых выбараў прэзідэнта Расеі, яны пройдуць 4 сакавіка 2012 года.

Прызначэнне выбараў кіраўніка дзяржавы адносіцца да вядзення Савета Федэрацыі паводле канстытуцыі Расеі. Рашэнне аб прызначэнні выбараў павіннае быць прынятае не раней чым за 100 дзён і не пазней чым за 90 дзён да дня галасавання. У адпаведнасці з законам «Аб выбарах прэзідэнта Расейскай Федэрацыі», днём галасавання на выбарах прэзідэнта становіцца другая нядзеля месяца, у якой праводзілася галасаванне на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах, перадае РІА «Новости».

Як паведаміў журналістам кіраўнік канстытуцыйнага камітэта палаты Аляксей Аляксандраў, паколькі папярэднія выбары прэзідэнта праходзілі ў сакавіку 2008 года, то фармальна дзень галасавання павінен быў быць прызначаны на 11 сакавіка 2012 года. Аднак калі нядзелю, у якую павіння адбыцца выбары, абвешчаная працоўным днём (11 сакавіка 2012 года - працоўны дзень з-за пераносу выходных у сувязі са святам 8 сакавіка), то галасаванне прызначаецца на папярэднюю нядзелю.

Таму выбары прызначаныя на 4 сакавіка, у адпаведнасці з канстытуцыяй і законам аб прэзідэнцкіх выбарах, растлумачыў сенатар.

Пастанова Савета Федэрацыі аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў ўступіць у сілу пасля яго апублікавання ў «Российской газете» ці «Парламентской газете», гэта павінна адбыцца не пазней чым праз пяць дзён пасля рашэння аб прызначэнні даты выбараў.

З моманту публікацыі пастановы стартуе выбарчая кампанія.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках