17 чэрвеня 2026, Серада, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі амбасадар: Тэлебачанне ў Беларусі - выключна прапаганда

10
Польскі амбасадар: Тэлебачанне ў Беларусі - выключна прапаганда

Генрых Літвін, які некалькі гадоў быў амбасадарам Польшчы ў Менску, а ўлетку стаў амбасадарам у Кіеве, заявіў у інтэрв'ю сайту «Украинская правда», што паміж Украінай і Беларуссю ёсць вялікая розніца.

Польскі амбасадар у Кіеве сказаў, што калі ў МЗС Польшчы не атрымалася наладзіць адносіны з Беларуссю, то гэта не значыць, што тое ж самае адбудзецца і ў адносінах з Украінай, бо паміж гэтымі краінамі існуе вялікая розніца.

«Вялікая розніца. Напрыклад, у Беларусі няма нават пачатковага этапу стварэння партыйнай сістэмы. Наадварот, дзяржаўная ідэалогія грэбуе значэннем партый. Значэнне парламента ў Беларусі і Украіне немагчыма параўноўваць. Ці паглядзіце на сітуацыю ў СМІ. У Беларусі існуюць толькі дзяржаўныя СМІ, акрамя Інтэрнэту. А так званыя незалежныя беларускія газеты працуюць у такіх умовах, можна сказаць, што яны сталі толькі арнаментам для сістэмы. Тэлебачанне ў Беларусі з'яўляецца выключна дзяржаўнай прапагандай», - заявіў Генрых Літвін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках