27 красавiка 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шыны падаражэюць і стануць дэфіцытам - ужо гэтай вясной

16

Беларускія дылеры шынных заводаў пацвярджаюць прагнозы еўрапейскіх экспертаў аб будучым падаражэнні аўтамабільных пакрышак.

Мала таго - яны могуць стаць дэфіцытным таварам, паведамляе interfax.by.

«У Еўропе адзначаецца недахоп шыннай прадукцыі, іх ужо стала праблематычна прывозіць у Беларусь», - распавялі карэспандэнту партала Interfax.by ў кампаніі «Оптшинторг», якая прадстаўляе ў нашай краіне інтарэсы такіх марак, як Continental, Barum, Gislaved, Uniroyal, Pirelli, Matador і інш. Пацвердзіў суразмоўца і інфармацыю аб будучым павышэнні коштаў на пакрышкі.

У кампаніі «Белтэхаўтазаб», дылера Nokian Tyres, Matador, Michelin і іншых шынных вытворцаў, паведамілі аб тым, што адзін з партнёраў ужо даслаў новыя кошты на сваю прадукцыю.

Беларускія дылеры вызначаюць мяжу падаражэння аўташыны ў 15%.

Прычынай будучага падаражэння шын стала падвышэнне коштаў на сыравіну для іх - на натуральны каўчук. І, зразумела, вытворцы пакрышак не маюць намеру працаваць сабе ў страту.

Зрэшты, у нефармальнай гутарцы з карэспандэнтам Interfax.by супрацоўнік аддзела лагістыкі аднаго з шынных дылераў выказаў меркаванне, што “вытворцы проста жадаюць набіць сабе кішэні - яны цалкам могуць выкарыстоўваць і штучнае сыравіну. Натуральнага каўчуку сёння і так выкарыстоўваецца ў вытворчасці шын няшмат".

Падаражанне закране таксама пакупнікоў расейскіх і беларускіх шын.

«Працуючы пры мінімальнай рэнтабельнасці, мы вымушаныя пры падаражэнні сыравіны павялічваць кошт нашай прадукцыі», - адзначыў начальнік аддзела па вывучэнні рынку і прасоўванні прадукцыі кіравання рэалізацыі ААТ «Белшына» Вадзім Васілеўскі.

«Даражэць у гэтым годзе будуць і беларускія шыны, і шыны нашых асноўных канкурэнтаў - расейскіх марак», - дадаў ён.

Ужо ў другой палове лютага кошт беларускіх шын - і легкавых, і грузавых - вырасце на 4%. Наступнага падаражэння можна чакаць праз два месяцы.

«Як будзе мяняцца кошт шын у далейшым, цяпер прагназаваць складана. Пакуль можна толькі сказаць, што да мая парог у 15% мы не пяройдзем, - паведаміў В. Васілеўскі.

Нямецкія эксперты аўтарынка раяць аўтамабілістам закупляцца зменным «абуткам» ужо цяпер - да падаражэння, верхняя планка якога, паводле іх прагнозаў, цалкам можа дасягнуць 25%. Таую ж параду можна даць і беларускім аўтаўладальнікам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках