18 траўня 2024, Субота, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі сустрэўся з лідэрам Саюза палякаў Беларусі

Браніслаў Камароўскі сустрэўся з лідэрам Саюза палякаў Беларусі

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі салідарны і падтрымлівае Саюз палякаў Беларусі і прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі.

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з выконваючай абавязкі непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжалікай Арэхва 23 лютага ўвечары ў Варшаве, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Польшчы.

Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю, якая склалася ў Беларусі і, у прыватнасці, пытанні функцыянавання Саюза палякаў. Да сустрэчы з прэзідэнтам у гутарцы з агенцтвам РАР Арэхва заявіла, што хацела б абмеркаваць пытанне арышту карэспандэнта польскага выдання Gazeta Wyborcza Анджэя Пачобута, якога абвінавацілі ў актыўным удзеле ў масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня, а таксама расказаць пра сітуацыю, у якой апынуўся Саюз палякаў - ва ўмовах рэпрэсіяў, якія ажыццяўляюцца ўладамі.

Як раней паведамляла ІА REGNUM, Саюз палякаў Беларусі заклікаў прэзідэнта Польшчы выказаць сваю пазіцыю па факце арышту Пачобута. Пазней Камароўскі заявіў аб тым, што яго непакоіць тое, што ўлады Беларусі чыняць перашкоды на шляху функцыянавання польскай меншасьці. 20 лютага ў эфіры праграмы “У цэнтры ўвагі" Першага канала Беларусі намеснік старшыні афіцыйна дзеючага ў Менску Саюза палякаў Беларусі Мечыслаў Лысы назваў абсурднымі заявы пра рэпрэсіі ў дачыненні да палякаў.

Нагадаем, у Беларусі дзейнічаюць два Саюзы палякаў. Першы, які зарэгістраваны і прызнаны афіцыйным Менскам, але не Варшавай ўзначальвае Станіслаў Сямашка, другі дзейнічае нелегальна, але прызнаны Польшчай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках