15 чэрвеня 2026, панядзелак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэра «Маладога фронту» не спяшаюцца перавозіць у Менск

2
Лідэра «Маладога фронту» не спяшаюцца перавозіць у Менск

Старшыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і ягоны намеснік Эдуард Лобаў да гэтага часу знаходзяцца ў Жодзінскім следчым ізалятары.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла актывістка «Маладога фронту» Анастасія Палажанка:

«Я зараз рыхтую перадачу ў Жодзіна. Дзіма яшчэ там, пакуль яго ніхто не пераводзіць, хоць справа ўжо ў Маскоўскім судзе, і пасля выходных яго павінныя перавесці на «Валадарку». У панядзелак могуць стаць вядомыя імя судзьдзі і дата працэсу».

Ужо вядома, што судзіць лідэраў «Маладога фронту» будуць у Маскоўскім судзе Менска.

Анастасія Палажанка, якая знаходзіцца пад падпіскай аб невыяздзе і застаецца абвінавачванай ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня, паведаміла, што большасць ейных асабістых рэчаў і дакументаў следчыя ёй не вярнулі: «Ужо тыдзень кормяць абяцаннямі». Анастасію Палажанку амаль 2 месяцы трымалі ў следчай турме КДБ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках