Жонка прэзідэнта Польшчы патэлефанавала Мілане Міхалевіч: Перадайце мужу маю павагу
27- 28.02.2011, 20:06
«Жонка прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага прасіла перадаць мужу ейную велізарную павагу», - распавяла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты.
«Яна сказала, што разумее, у якой сітуацыі мы зараз знаходзімся, таму што сама была ў такой сітуацыі 30 гадоў таму», - распавяла Мілана Міхалевіч газеце «Наша Ніва».
Цяперашні прэзідэнт Польшчы таксама быў арыштаваны ў часы рэпрэсій камуністычнага ўрада супраць апазіцыі.
Ганна Камароўская таксама сказала, што «не варта губляць надзею».