19 траўня 2024, Нядзеля, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя карыкатуры Андрэя Більжо: «Барацьба з дурнямі, якія перашкаджаюць нам жыць» (Фота)

23
Новыя карыкатуры Андрэя Більжо: «Барацьба з дурнямі, якія перашкаджаюць нам жыць» (Фота)

Вядомы расейскі карыкатурыст намаляваў новыя паштоўкі, якія заклікаюць абараняць палітвязняў і прадстаўляць «свет Лукашэнкі як свет татальнага абсурду».

«А яшчэ гэта нагода адказаць ўжо на некаторыя каментары, пасланні і пытанні, якія я атрымліваў, - піша Андрэй Більжо. - Галоўнае і адзінае, на што я хацеў бы адказаць, гэта пытанне аб тым, колькі я за гэта атрымаў.

Часам ад неатрымання грошай задавальнення больш, чым ад іх атрымання. Ёсць такія рэчы, я іх зведваў у жыцця некалькі разоў. Напрыклад, калі дапамагаў перайсці бабулі праз дарогу, што рабіў не далей як дзве гадзіны таму. Напрыклад, калі вылечваў хворага ад найцяжэйшай дэпрэсіі і не браў хабару, не браў нават узнагароды, браў бутэльку каньяку выключна, таму што люблю выпіць. Але атрымліваў больш асалоды ад таго, што дапамог яму.

Вось з гэтага ж шэрагу і барацьба з дурнямі, якія перашкаджаюць нам жыць, разнастайнымі ідыётамі, брыдкімі людзьмі. І барацьба за справядлівасць. І барацьба супраць несправядлівасці. Гэта ўсё з таго ж разраду. І за гэта браць грошы даволі брыдка, таму што атрымліваеш як раз задавальненне і асалоду - да чаго імкнецца чалавек - тады, калі грошай не бярэ. У гэтым сэнсе я магу сказаць, што я поўны, стоадсоткавы, закончаны эгаіст, геданіст, які шукае асалоды. І для мяне асалода намаляваць малюнкі ў абарону тых, хто несправядліва пацярпеў, і супраць чалавека які мне непрыемны. І за гэта браць грошы... Ну, калі гэтае слова будзе нейкім чынам больш зразумелае некаторым людзям, то неяк западло. Гэта іншы лексікон - магчыма, для кагосьці ён больш дакладна данясе маю думку.

Даказваць, што я за гэта не ўзяў ні капейкі, гэта як даказваць, што я не вярблюд. Я спрабую растлумачыць сваю псіхалогію як псіхіятр, на даступнай мове, але калі яны цвёрда думаюць, што ўсё робіцца за грошы, то пераканаць іх я не магу ніякім чынам».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках