26 красавiка 2024, Пятніца, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Більжо: «Лукашэнка ўвайшоў у гісторыю як поўнае му-му» (Фота)

82
Андрэй Більжо: «Лукашэнка ўвайшоў у гісторыю як поўнае му-му» (Фота)

Вядомы расейскі мастак Андрэй Більжо намаляваў паштоўкі для беларускіх палітвязняў.

«Неўзабаве пасля снежаньскіх падзеяў у Менску да мяне звярнуліся хлопцы з беларускай апазіцыі з просьбай зрабіць некалькі паштовак у падтрымку палітвязняў. Я з задавальненнем пагадзіўся. Мяне так перла, што замест адной ці дзвюх я зрабіў больш за 10 паштовак.

Я адчуваю колішнюю непрыязнасць да таварыша Лукашэнкі. Для мяне гэта такі брыдкі персанаж з дзіцячых казак, які прыносіць жах.

Мне хацелася б адрадзіць ролю карыкатуры як зброі, баявога лістка. Я малюю карцінкі супраць Мацвіенка і ў падтрымку суполкі "Вайна". Хочацца, каб гэтыя малюнкі жылі, каб яны ператвараліся ў плакаты, сцікеры, паштоўкі - у падтрымку людзей, якія сутыкнуліся з абуральнай несправядлівасцю. Мару, каб мае паштоўкі паляцелі мільённымі тыражамі ў Беларусь і пападалі гіганцкімі мяхамі ў Лукашэнкі ў вітальні, каб яны засыпалі ўвесь ягоны палац, як у казцы, каб з іх рабілі папяровыя самалёцікі, і яны ляталі бы па Менску... Можа быць, тады свет крыху задумаўся б. (Застаюся рамантыкам)», - напісаў Андрэй Більжо на сайце Грани.ру.

Для таго каб атрымаць гэтыя паштоўкі, напішыце ліст на адрас repression.by@gmail.com з указаннем вашага горада і кантактных дадзеных альбо, калі вы ў Маскве, можаце проста патэлефанаваць па нумары 9262217848.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках