13 траўня 2026, Серада, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Аўтарадыё" апраўдалі

35
"Аўтарадыё" апраўдалі

Вышэйшы гаспадарчы суд на пасяджэнні 9 сакавика прызнаў несапраўдным папярэджанне Міністэрства інфармацыі, вынесенае ЗАТ "Аўтарадыё".

Папярэджанне было вынесенае 10 студзеня, што стала адной з падставаў для спынення вяшчання радыёстанцыі 12 студзеня згодна з рашэннем Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, паведамляе БелаПАН.

Суддзя Валер Шобік абавязаў Міністэрства інфармацыі выплаціць ЗАТ "Аўтарадыё" 700 тыс. рублёў судовых выдаткаў.

Зараз у ВГС ідзе разгляд пазову "Аўтарадыё" аб прызнанні несапраўдным рашэння камісіі аб спыненні вяшчання.

Паводле афіцыйнай фармулёўкі прычынай папярэджання і спынення вяшчання "Аўтарадыё" стала распаўсюджванне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, якая "змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Менавіта так чыноўнікі расцанілі словы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава аб тым, што "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы".

У ходзе апошняга пасяджэння, якое прайшло 24 лютага, суд заслухаў кіраўніка Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандра Лукашанца. Па запыце Мінінфарма ён праводзіў лінгвістычны аналіз роліка са згаданымі словамі Саннікава. У даследаванні Лукашанца паказана, што "асобнымі слухачамі дадзены выраз мог быць успрыняты як заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі".

Аналагічны аналіз правяла па запыце "Аўтарадыё" кандыдат лінгвістычных навук Аксана Шчарбакова. Яна лічыць, што ролік "па сваім змесце і танальнасці не ўтрымлівае якіх-небудзь заклікаў і лозунгаў".

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках