28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Проса падаражэла на 20%, грэчка - на 5,6%

21
Проса падаражэла на 20%, грэчка - на 5,6%

Лідэрам па росце коштаў у Беларусі ў сакавіку сталі крупы прасяныя, якія за месяц падаражэлі - на 20,1%, паведамляе Белстат.

Грэцкія крупы падаражэлі на 5,6%, маянэз - на 4,5%, кошты на ялавічыну першай катэгорыі, каву, селядзец салёны павялічыліся на 3,1-3,9%, паўфабрыкаты мясныя з ялавічыны, масла, сыры, кандытарскія вырабы , напоі безалкагольныя і піва - на 2,2-2,8%, перадае АФН.

Кошты на алей раслінны, мяса птушкі, кансервы мясныя і рыбныя, яйкі, рыбу жывую, малако і малочныя прадукты, макаронныя вырабы, хлеб і хлебабулачныя вырабы выраслі на 1-2%.

Кошты на капусту белакачанную выраслі на 16,7%, буракі - на 11%, часнык - на 10,6%, моркву - на 9,7%, бульбу - на 8,4%, цыбулю рэпчатую - на 6,5%.

Агуркі свежыя патаннелі на 19%, памідоры свежыя - на 13,6%. Садавіна падаражэла на 3,1%, у тым ліку яблыкі - на 6,4%, цытрусавыя - на 3,6%.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках