19 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі забаронены апазіцыйны Першамай

20
У Гомелі забаронены апазіцыйны Першамай

Першамайскі мітынг у Гомелі не адбудзецца. Гарвыканкам скасаваў уласнае рашэнне аб дазволе на правядзенне масавага мерапрыемства.

Заяўнік акцыі Уладзімір Сякерка выканаў усе патрабаванні гарадской адміністрацыі, уключна з тым, што згадзіўся заключыць дамовы на паслугі з камунальнікамі, медыкамі і міліцыянтамі, паведамляе Радыё Рацыя. Аднак улады ў апошні момант забаранілі мітынг, спаслаўшыся на неабходнасць рамонту цеплатрасаў.

- Мяне выклікалі ў гарвыканкам і паведамілі, што дазволены раней мітынг, прысьвечаны Святу працы, забаронены. Мы планавалі правесці мерапрыемства ў дазволеным месцы --на пляцоўцы каля ДК “Віпра”. Справа ў тым, што мы зрабілі вялікую працу сярод насельніцтва, рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства дастаткова грунтоўна. Нашымі актывістамі было распаўсюджана вялікая колькасць улётак. Падчас кантактаў з людзьмі адчувалася, што гамельчукі зацікаўленыя ва ўдзеле ў дадзеным мерапрыемстве. Выглядае на тое, што гэта адчулі ўлады. Таму і прынялі такое рашэнне.

За апошнія сем гадоў у Гомелі не адбылася аніводнай дазволенай уладамі масавай акцыі з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі. Мітынг з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці працоўных мусіў паставіць кропку на традыцыі забароны вулічнай актыўнасці. Але, як мяркуе кіраўнік абласнога аддзяленьня партыі “Справядлівы свет” Уладзімір Сякерка, кіраўніцтва гораду, відаць, спалохалася актыўнасці грамадзянаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках