14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея лічыць валютныя абмежаванні ў Беларусі гандлёвым бар'ерам

24
Расея лічыць валютныя абмежаванні ў Беларусі гандлёвым бар'ерам

Расея мае намер абмеркаваць праблемы валютных абмежаванняў у Беларусі на пасяджэнні Камісіі Мытнага саюза ў Маскве 7 красавіка.

Пра гэта паведаміла Прайм-ТАСС са спасылкай на крыніцу ва ўрадавых колах.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што расейскі бок выказвае заклапочанасць умовамі працы, якія склаліся ў імпарцёраў у сувязі з абмежаваннямі на валютным рынку ў Беларусі. Ён звяртае ўвагу ў тым ліку на тое, што многія імпарцёры расейскай прадукцыі не могуць купіць валюту на міжбанкавым рынку.

«У сувязі з гэтым расейскі бок мае намер абмеркаваць прыярытэтнасць доступу на міжбанкавы рынак, а таксама шэраг звязаных з гэтым пытанняў, якія прывялі да стварэння дадатковых гандлёвых бар'ераў у межах Мытнага саюза», - сказаў суразмоўца.

Ён таксама нагадаў, што раней Нацыянальны банк Беларусі сваім лістом ад 30 сакавіка дазволіў беларускім імпарцёрам свабоднае правядзенне плацяжоў у беларускіх рублях, расейскіх рублях і тэнге з контрагентамі з РФ і Казахстана за абсталяванне, што імпартуецца. Аднак гэтай меры аказалася недастаткова для паўнавартаснага гандлю паміж прадпрыемствамі краін - удзельніц Мытнага саюза, бо ў імпарцёраў прадукцыі не атрымалася вырашыць галоўнае пытанне - набыццё валюты.

Нагадаем, што ў Беларусі да 1 сакавіка 2012 года ўведзеныя абмежаванні на набыццё валюты для набыцця імпартнага абсталявання на суму, якая перавышае 50 тыс. еўра ў эквіваленце. Для ўгод паміж прадпрыемствамі краін - удзельніц Мытнага саюза пры разліках у нацвалюце гэтае абмежаванне цяпер не дзейнічае.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках