3 траўня 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць адвакатаў палітвязняў пачалі заводзіць крымінальныя справы

55
Супраць адвакатаў палітвязняў пачалі заводзіць крымінальныя справы

ГУУС Менгарвыканкама па матэрыялах КДБ узбуджана адразу дзве крымінальныя справы ў дачыненні да адваката Тацяны Агеевай, якую тры месяцы таму Мінюст пазбавіў ліцэнзіі.

Нагадаем, што ў лютым бягучага года Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіяў адразу чатырох адвакатаў, якія мелі дачыненне да абароны абвінавачаных па справе аб акцыі пратэсту падчас прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. У няміласць трапілі Алег Агееў, які бараніў кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча, ягоная маці Тацяна Агеева, Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева - былыя адвакаты Ірыны Халіп, піша «Ежедневник».

Як паведаміў Мінюст, рашэнне было прынятае па выніках праведзенай міністэрствам планавай праверкі дзейнасці адвакатаў Менскай гарадской калегіі, у ходзе якой «усталяваныя грубыя і несумяшчальныя са званнем адваката парушэнні заканадаўства».

Так дзеянне ліцэнзій Алега Агеева і Тацяны Агеевай было спыненае «за грубыя парушэнні парадку афармлення пагадненняў на аказанне юрыдычнай дапамогі, перашкоды ліцэнзуючым органам у правядзенні мерапрыемстваў па кантроли за выкананнем заканадаўства, якое выявилася ў прадстаўленні недакладных звестак».

Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева пазбаўленыя ліцэнзій «за грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, якія выявіліся ў адмове ад аказання юрыдычнай дапамогі Ірыне Халіп». Пры гэтым, як патлумачыў «Еўрарадыё» бацька Ірыны Халіп, адмовы ў абароне з боку адвакатаў не было.

«Мяне наогул здзівіла гэтая гісторыя. Таму што ўсе дзеянні міністэрства выглядаюць проста абсурднымі. Чаго яны раптам расхвалявалися? Адкуль у іх такія звесткі? Перш за ўсё, напэўна, трэба было распытаць іхних кліентаў, як гэта адбывалася. А потым выносіць нейкія рашэнні. Гэтае рашэнне абсалютна беспадстаўнае. Тоўсцік ніколі не адмаўляўся весці справу маёй дачкі!» - заявіў Уладзімір Халіп.

Праз тры месяцы пасля пазбаўлення ліцэнзіі ў дачыненні да адвакатаў пачалі заводзіць крымінальныя справы. Першай падазраванай стала Тацяна Агеева. Ёй інкрымінуюцца тыя ж дзеянні, у якіх яе абвінавачваў Мінюст, але ўжо не са спасылкай на матэрыялы планавай праверкі міністэрства, а на нейкія матэрыялы КДБ. Пры гэтым мінімум выклікае здзіўленне той факт, што дзейнасць адвакатаў наогул не адносіцца да сферы інтарэсаў органаў дзяржюяспекі. Нават інкрымінаваны ёй артыкул чыста міліцэйскі.

Тацяне Агеевай інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.380 (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) і ч.2 ст.380 (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў, учыненыя паўторна ці групай асоб па папярэдняй змове) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Нібыта па дадзеных КДБ, Тацяна Агеева летам 2010 года, з'яўляючыся адвакатам юрыдычнай кансультацыі Заводскага раёна, унесла загадзя ілжывыя звесткі ў пагадненне па крымінальнай справе і асабовы рахунак адваката, падаўшы іх у бухгалтэрыю Прэзідыума Менскай калегіі адвакатаў у якасці падставы для штомесячнага налічэння заработнай платы. Аналагічныя дзеянні адвакатка нібыта здзейсніла і ў верасні 2010 года.

Пакуль складана сказаць, наколькі абгрунтаваныя прэтэнзіі КДБ. Можна толькі спадзявацца, што ў гэтым разбяруцца следчыя і суд. Але ўжо сёння выклікае здзіўленне, як цікавасць КДБ да такіх дробязях, так і нейкая планавая праверка Міністэрства юстыцыі, пад дахам усё таго ж КДБ.

Звестак аб узбуджэнні крымінальных спраў у дачыненні да іншых адвакатаў пакуль няма. Аднак, як атрымалася высветліць «Ежедневнику», на дачыненне да здзяйснення дадзенага злачынства ўжо правяраецца і сын Тацяны Агеевай, які абараняў Алеся Міхалевіча.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках