16 чэрвеня 2026, aўторак, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубілюс: Cуверэнітэт Беларусі можа стаць больш уразлівым

9
Кубілюс: Cуверэнітэт Беларусі можа стаць больш уразлівым

Расея можа ўсталяваць кантроль над беларускімі стратэгічнымі аб'ектамі, і такая сітуацыя небяспечная для суверэнітэту Беларусі.

Пра гэта заявіў у чацвер прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс (Andrius Kubilius) у інтэрв'ю мясцовай радыёстанцыі, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Існуе вялікая небяспека таго, што стратэгічныя аб'екты беларускай эканомікі будуць перанятыя расейскім капіталам, і тым самым суверэнітэт Беларусі можа стаць больш уразлівым», - сказаў прэм'ер.

Па ягоных словах, фінансавая сітуацыя, якая склалася ў Беларусі, ўяўляе пагрозу для літоўскіх інвестараў і гандлёвых партнёраў.

На думку А. Кубілюса, у Беларусі няма альтэрнатывы расейскай эканамічнай экспансіі ў сувязі з тым, што беларускія ўлады «закрытыя для любога супрацоўніцтва з Захадам і не могуць спадзявацца на якую-небудзь сур'ёзную фінансава-эканамічную дапамогу МВФ і іншых міжнародных арганізацый».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках