2 траўня 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве з'явіліся графіці пра страйк

24
У Барысаве з'явіліся графіці пра страйк

На днях у Барысаве, дзе, як і ў іншых гарадах краіны, людзі занятыя набыццём-продажам валюты, а таксама масавай скупкай прадуктаў харчавання, на сценах будынкаў з’явіліся надпісы «Бастуем».

Пакуль ні на адным з буйных прадпрыемстваў горада аб страйках не ідзе і гаворкі. На скарачэнне працоўнага тыдня таксама пакуль ні адна барысаўская арганізацыя не пайшла. А філіял «Барымак» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» у сувязі з павышаным попытам на макаронныя вырабы і зусім перайшоў на працу ў чатырохзменным рэжыме, перадае ПЦ «Вясна».

Тым не менш, улічваючы апошнія тэндэнцыі эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, цалкам можна выказаць здагадку, што людзі вымушаныя будуць баставаць. Невядомыя графітысты, мабыць, рыхтуюць барысаўчан да падобнага развіцця падзеяў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках