Мінінфарм баіцца ўласнага ценю (Фота)
42- 4.05.2011, 13:57
У выставе «СМІ ў Беларусі», якая распачалася ў НВЦ «Белэкспа», удзельнічаюць толькі пралукашэнкаўскія выдання.
Журналістам незалежных СМІ не вылучылі нават агульнага стэнда. У мінулыя гады хоць бы ўваход на выставу быў вольным і не патрабавалася афіцыйнага запрашэння арганізатараў, нагадвае «Наша Ніва».
Беларуская асацыяцыя журналістаў, якая аб'ядноўвае супрацоўнікаў незалежных СМІ, заклікала неабыякавых падысці да ганка выставы і выказаць свой пратэст супраць ініцыятывы Міністэрства інфармацыі закрыць незалежныя газеты «Наша Ніва» і «Народная Воля».
А 12-й гадзіне каля дзесятка журналістаў арганізавалі калектыўнае чытанне «Нашай Нівы» і «Народнай Волі» перад уваходам у будынак «Белэкспа». Пасля яны ўсё-ткі патрапілі ў памяшканне выставы і падчас выступу міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага дэманстратыўна чыталі ля сцэны «Нашу Ніву» і «Народную волю».







