18 траўня 2024, Субота, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт польскай авіякампаніі не змог прызямліцца ў Менску

5
Самалёт польскай авіякампаніі не змог прызямліцца ў Менску

Самалёт Embraer E-170 польскай авіякампаніі LOT з 22-ма пасажырамі на борце, які ляцеў ўначы з Варшавы, не стаў прызямляцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск з-за тэхнічнай непаладкі.

«Учора ў 23.42 самалёт авіякампаніі LOT вылецеў з Варшавы, на борце знаходзілася 22 пасажыра. У нашай зоне адказнасці пілот далажыў кіраўніку палётаў аб тым, што ў самалёце не выпускаюцца закрылкі. Было прынятае рашэнне вярнуцца ў аэрапорт вылету, дзе самалёт паспяхова здзейсніў пасадку», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у цэнтры каардынацыі забеспячэння палётаў прадпрыемства «Белаэранавігацыя».

Суразмоўца агенцтва праінфармаваў, што праз некалькі гадзін іншы борт авіякампаніі LOT даставіў у Менск 22 чалавекі, пасля чаго з новымі пасажырамі вылецеў у Варшаву.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках