5 траўня 2024, Нядзеля, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Вінаградаў: У калоніі ўсе спяць на вуліцы

12
Павел Вінаградаў: У калоніі ўсе спяць на вуліцы

8-9 чэрвеня Святлана Гарохавік атрымала ад свайго хлопца Паўла Вінаградава, асуджанага па справе «19 снежня», адразу два лісты.

Павел Вінаградаў ўжо ў «Ваўчыных норах», у карантыне. Падчас каранціну ўсе спяць на вуліцы, перадае «Беларускі партызан».

«Мне ўчора прыйшоў першы ліст ад Пашы, а сёння другі, датаваны 5 чэрвеня. На той момант ён знаходзіўся яшчэ ў карантыне. Піша, што там рамонт і ўсе, хто знаходзіцца ў карантыне, спяць на вуліцы.

Піша, што шмат уражанняў: адкрыты прастор, праз плот бачны лес, птушкі спяваюць, ложкі са спружынкамі, а не з металічнымі пласцінкамі, душавая, набліжаная да чалавечай, ежа - нармальная. Увогуле, побыт там дакладна лепшы, чым на Валадарцы. Этап прайшоў нялёгка - ехаў 3,5 сутак, было даволі цесна, душна і горача. Усе, хто ў карантыне знаходзіцца, павінныя працаваць па 2 гадзіны на дзень, а калі перавядуць у атрад - там ужо будзе бачна: будзе працаваць ці не.

Стаўленне да яго іншых зняволеных і адміністрацыі ў цэлым дастаткова станоўчае.

Пачаў паціху займацца фізічнымі практыкаваннямі, бо за час знаходжання на Валадарцы, дзе не было месца чым-небудзь займацца, «я цяжэй лыжкі нічога не паднімаў, і даволі значна аслабеў».

Увогуле, пакуль у яго ўсё ў парадку, там ён сябе адчувае значна лепш, чым у СІЗА.

Піша, адчуваецца, што «вялікі брат сочыць за табой», - працытавала свайго хлопца Святлана Гарохавік.

Суддзя Кастрычніцкага раёна Менска Суддзя Ала Булаш прызнала Паўла Вінаградава вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч.2 арт. 293 КК і пакарала хлопца 4 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках