4 траўня 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы краінаў Балтыі заклікалі вызваліць палітвязьняў

4
Беларусы  краінаў Балтыі заклікалі вызваліць палітвязьняў

Дэлегаты пазачарговай канферэнцыі беларусаў краінаў Балтыі звярнуліся са зваротам да ураду Рэспублікі Беларусь.

«Беларусы краінаў Балтыі не могуць стаяць у баку ад падзей, якія адбываюцца на нашай гістарычнай радзіме Беларусі. Уладнымі структурамі Рэспублікі Беларусь парушаюцца асноўныя канстытуцыйныя правы чалавека, праводзяцца масавыя рэпрэсіі палітычных апанентаў рэжыма, незаконныя пакаранні і катаванні людзей. Чарговым характэрным крокам стаў арышт кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

Заклікаем неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць яго крымінальную справу. Існаванне незалежных праваабарончых арганізацый, дзейнасць грамадскіх праваабаронцаў з’яўляюцца важнай умовай дэмакратызацыі Беларусі, забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян, мірнага развіцця краіны.

Заклікаем спыніць усе палітычныя рэпрэсіі, вызваліць палітычных вязняў і стаць на шлях кансалідацыі нацыі», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках