13 чэрвеня 2026, Субота, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чарзе за грошамі «на гародніну» пенсіянеры стаяць гадзінамі

58
У чарзе за грошамі «на гародніну» пенсіянеры стаяць гадзінамі

Пенсіянеры займаюць чаргу за абяцанымі дзяржавай Br 500 тысячамі з раніцы. У паштовых аддзяленнях, дзе многія атрымліваюць пенсіі, грошы заканчваюцца да абеду.

Тыя, хто не паспеў патрапіць своечасова да запаветнага акенца, чакаюць да закрыцця: можа быць, пашанцуе і хто-небудзь прыйдзе плаціць за камуналку, падпіску ці страхоўку. Як і ў банках, якія прадаюць у абменніках толькі тую валюту, якую здало насельніцтва, супрацоўнікі пошты чакаюць, каб хто-небудзь аплаціў паслугі і папоўніў касу беларускай наяўнасцю. Атрыманыя грошы выдаюць першаму пенсіянеру, які стаіць у чарзе.

Аглядальнік партала interfax.by стаў сведкам тэлефонных перамоваў начальніцы паштовага аддзялення з вышэйстаячым кіраўніцтвам, якая слёзна прасіла вылучыць «яшчэ хоць бы 25 мільёнаў, а то тут бабулі ўжо тры гадзіны стаяць і час «хуткую» выклікаць».

Далёка не ўсе чакаюць сваёй чаргі цярпліва і моўчкі. Нярэдкія выпадкі, калі пенсіянеры пачынаюць высвятляць ступень заслуг кожнага і івацца скрозь строй да акенца касы, як на амбразуру. Вось тут і высвятляецца як ставяцца людзі пенсійнага ўзросту адзін да аднаго.

Асабліва крыўдна працуючым пенсіянерам. «Міністры і дэпутаты - таксама бюджэтнікі, ім па 500 тысяч прызначана, а 70-гадовай прыбіральшчыцы, якая да сваёй маленечкай пенсіі яшчэ нейкую капейчыну зарабляе, дзяржаве грошай выдаць шкада», такія развагі можна часта пачуць у чэргах за грашыма «на гародніну».

Свае сілы і нервы сёння зберагуць толькі тыя пенсіянеры, хто атрымлівае пенсію на дом або здагадаўся ў свой час адкрыць крэдытную картку. Шмат каму з іх дзяржаўная датацыя на рахунак ўжо легла. Астатнія, займаюць чаргу ў надзеі, што хоць сёння грошай хопіць. Бо цэннікі ў крамах мяняюцца хутчэй, чым дзяржава паспявае кампенсаваць рост коштаў.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках