З 2 кастрычніка даражэюць імпартныя цыгарэты
66- 30.09.2011, 11:13
Мінэканомікі Беларусі пастановай ад 29 верасня № 160 зноў значна павышае кошты на шэраг цыгарэт замежнай вытворчасці.
Павышэнне коштаў закранула 12 з 30 пазіцый прэйскуранта Мінэканомікі і склала ад 8 да 38%.
У прыватнасці кошт на цыгарэты «Aroma Rich» павышана на 38% да 12600, цыгарэты «Davidoff» на 34% да 14300 рублёў, «Dunhill» на 25% да 15000, цыгарэты «Glamour» на 29% да 9000, «Kent Convertibles» на 13% да 9050, «Pall Mall Superslims» на 23% да 6500, «Richmond» на 33%, да 16500, «Sobranie» на 8% да 20000, «Vogue» на 29% да 14150, «West Fusion» на 26% да 6700, паведамляе АФН.