Цыгарэты з «дзюці-фры» можна вывозіць блокамі
26- 21.09.2011, 15:12
У Беларусі дазволены неабмежаваны вываз цыгарэт, набытых у крамах на мяжы.
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў № 1233 ад 15 верасня 2011 года, перадае БелаПАН.
Гэтай пастановай унесеныя дапаўненні ў пастанову ўрада № 755 ад 11 чэрвеня, якой былі ўведзеныя абмежаванні на вываз шэрагу харчовых і нехарчовых тавараў: дазваляўся вываз не больш чым двух пачкаў цыгарэт, большая колькасць абкладалася мытным зборам.
Як паведамлялася раней, прадукцыя ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», якая рэалізуецца праз гандлёвыя аб'екты, размешчаныя ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі, выключаная з прэйскуранта коштаў, што рэгулююцца дзяржавай. На дадзеныя тытунёвыя вырабы прымяняюцца вольныя адпускныя і рознічныя кошты, сфарміраваныя з улікам кан'юнктуры рынку.