Ксенія Сабчак: Сапраўдны дыктатар - гэта Лукашэнка
43- 10.01.2012, 10:44
Зорка расейскага шоў-бізнесу Ксенія Сабчак распавяла журналістам, што думае пра Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна.
Параўнанне сталася не на карысць беларускага дыктатара.
«Я б хацела зрабіць нейкі рэбрэндынг Пуціна, таму што ад яго пайшоў «фальшак». Але ён не дыктатар. Сапраўдны дыктатар - гэта Лукашэнка. Уладзімір Уладзіміравіч - вельмі мудры чалавек. Ён часта прымае вельмі правільныя рашэнні, за якія не бывае сорамна, напрыклад па Чачні. Уладзімір Пуцін і ягоныя адносіны з Расеяй нагадваюць мне сям'ю: калі ты пражыў у шлюбе ўсяго некалькі гадоў, пасля чаго з'явіліся нейкія праблемы, то ў прынцыпе можна падумаць і пра развод. Але для шлюбу, якому дзесяць гадоў і больш, развод - ужо крайнасць. Абавязкова трэба вырашаць праблемы мірна і ісці на прыязны дыялог. Спадзяюся, мы ўсе дапаможам Пуціну правесці такі дыялог з краінай, з якой ён, так бы мовіць, павенчаны», - сказала Ксенія Сабчак у інтэрв'ю jewish.ru.