17 чэрвеня 2026, Серада, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент: Група па Беларусі ў Еўранэсце не дала ніякіх вынікаў

4
Еўрапарламент: Група па Беларусі ў Еўранэсце не дала ніякіх вынікаў

Аб гэтым заявіў сустаршыня працоўнай групы ў Асамблеі Еўранэст Яцэк Сарыюш-Вольскі на паседжанні камісіі па замежных справах Еўрапарламента.

Асамблея таксама не змагла прыняць крытычную дэкларацыю па Беларусі, паколькі іншыя партнёры па Еўранэсце выступілі супраць, паведамляе «Еўрарадыё».

Па словах еўрадэпутата, першая сустрэча працоўнай групы адбылася 21 лістапада. На яе запрасілі некаторых апазіцыйных палітыкаў, таму міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў адмовіўся прыехаць. Чакаецца, што другая сустрэча працоўнай групы пройдзе ў красавіку ў Баку, дадаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

На погляд еўрадэпутата, трэба не назапашваць ўсё больш інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі, а праводзіць належны аналіз.

«З-за ўсё больш дэтальнага аналізу ўнутранай сітуацыі ў краіне мы прапускаем больш шырокі геапалітычны кантэкст. Беларусь - краіна, якая ляжыць паміж Расеяй, якая дэ-факта не прызнае яе незалежнасці, і Еўразвязам, у якога няма стратэгіі і палітычнай волі адказаць на беларускую праблему», - сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Сарыюш-Вольскі дадаў, што «Еўранэст» паспрабуе накіраваць сваіх назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Беларусь, але яны наўрад ці атрымаюць дазвол.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках