13 чэрвеня 2026, Субота, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На святлафоры не хапае грошай

28

У Гродне нерэгулюемыя перакрыжаванні вырашылі абсталяваць ліхтарамі.

Так у разы эканомней, чым ўсталёўваць святлафоры, піша «Народная Воля».

Начальнік упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Сяргей Талатай на прэс-канферэнцыі менавіта эканамічнай мэтазгоднасцю патлумачыў прычыну таго, чаму на 30 найбольш небяспечных нерэгулюемых пешаходных пераходаў горада вырашана ўсталяваць металагалагенавыя спецыяльныя лямпы, а не святлафоры.

Талатай прызнаўся, што адна лямпа каштуе каля мільёна рублёў, а святлафор - 350-400 мільёнаў. Праўда, па словах галоўнага даішніка вобласці, у мінулым годзе ў Гродне не здарылася ніводнага наезду на пешахода на тых пераходах, дзе такія лямпачкі былі ўсталяваныя. А пазначылі металагалагенавымі лямпачкамі больш за 70 месцаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках