13 чэрвеня 2026, Субота, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» далучыцца да крымінальнага пераследу лукашыстаў за мяжой

15
«Еўрапейская Беларусь» далучыцца да крымінальнага пераследу лукашыстаў за мяжой

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» зрабіла заяву ў сувязі з паездкай кіраўніка МУС Беларусі ў Францыю.

Прыводзім поўны тэкст заявы:

«Мы вельмі шкадуем, што дзеянні Французскай Рэспублікі насуперак прынятай ААН Канвенцыі супраць катаванняў не дазволілі арыштаваць злачынца і ката беларускага народа Анатоля Куляшова, супраць якога сабраныя доказы здзяйснення асабліва цяжкіх злачынстваў, які публічна ўзяў на сябе адказнасць за крывавы разгон мірнай маніфестацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіхвыбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года.

Удвая шкада, што міжнародны злачынца Куляшоў здолеў наведаць Францыю ў той час, калі ягоныя падначаленыя працягваюць незаконна утрымліваць у няволі і катаваць кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, аднаго з лідэраў беларускай народнай апазіцыі Зміцера Бандарэнку, моладзевых лідэраў Зміцера Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца і іншых.

Гэтыя дзеянні Францыі не будуць пакінутыя без увагі і могуць мець у будучыні негатыўныя наступствы ў двухбаковых адносінах.

Такія дзеянні мы разглядаем як парушэнне адпаведнай Канвенцыі ААН і адкрыта варожыя беларускаму народу, які пакутуе ад шматгадовай тыраніі прыхільніка і спадкаемцы Адольфа Гітлера Аляксандра Лукашэнкі і створанага ім і ягоным сынам Віктарам Лукашэнкам злачыннага клана.

Мы заяўляем, што з гэтага часу «Еўрапейская Беларусь» пачынае весці ўласны незалежны маніторынг замежных падарожжаў злачынцаў лукашэнкаўскага рэжыму і арганізацыю іх крымінальнага пераследу.

Паведамляем, што з розных крыніц нам вядома аб плануемых замежных падарожжах некаторых асоб, якія маюць дачыненне да злачынстваў супраць асобы ў Беларусі. У кожным канкрэтным выпадку намі будуць прынятыя адпаведныя закону меры.

Мы звяртаемся да грамадзян Беларусі, якім сталі вядомыя факты меркаваных замежных паездак суддзяў, пракурораў, супрацоўнікаў МУС ці КДБ, іншых асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні адпаведных злачынстваў, інфармаваць нас пра гэта праз сайт www.europeanbelarus.org».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках