Кавалёў мог гаварыць з сястрой толькі ў кайданках
9- 23.01.2012, 14:55
Спатканне прайшло ў прысутнасці канваіра.
Як распавяла Тацяна Кавалёва «Еўрарадыё», віцебчуку, асуджанаму за тэракт, дазволілі спатканне са сваякамі раз на месяц. У канцы лютага на спатканне з Кавалёвым паедзе маці.
Сёння Тацяна Кавалёва размаўляла з братам праз шкло, у прысутнасці канваіра. Увесь час Уладзіслаў быў закаваны ў кайданкі. Размаўляць аб умовах утрымання ў турме ім не дазволілі. Канвой заявіў, што даўжыня спаткання будзе залежаць ад тэм, закранутых у гутарцы. Таму, кажа дзяўчына, збольшага казалі пра сяброў.
Нагадаем, Уладзіслава Кавалёва разам з Дзмітрыем Канавалавым прысудзілі да смяротнага пакарання. Абодвух віцебчукоў абвінавацілі ў тэракце ў менскім метро і шэрагу іншых выбухаў.