24 красавiка 2024, Серада, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску заклікаюць прызнаць палітвязнямі 17 чалавек

10

Першае паседжанне каардынацыйнай групы «За волю» па вызваленні беларускіх палітвязняў адбылося 25 студзеня ў Менску.

Як паведамляе прэс-служба БХД, у працы групы прынялі ўдзел 25 чалавек, у тым ліку родныя палітвязняў праваабаронцы і грамадскія дзеячы. Віртуальна ў дыскусіях паўдзельнічаў палітвязень Павел Севярынец.

Удзельнікі паседжання прынялі зварот да беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў, у якім просяць далучыцца да працы групы «За Волю».

У звароце прапанавана лічыць беларускімі палітвязнямі 17 чалавек:

1. Андрэя Саннікава

2. Мікалая Статкевіча

3. Зміцера Бандарэнку

4. Паўла Севярынца

5. Зміцера Дашкевіча

6. Эдуарда Лобава

7. Мікалая Аўтуховіча

8. Алеся Бяляцкага

9. Ігара Аліневіча

10. Аляксандра Францкевіч

11. Мікалая Дзядка

12. Яўгена Васьковіча

13. Паўла Сырамалотава

14. Арцёма Пракапенку

15. Сяргея Каваленку

16. Аляксандра Крутога

17. Аляксандра Малчанава.

Сябры каардынацыйнай групы просяць праваабаронцаў «распрацаваць крытэры вызначэння тэрміна «палітвязень» у Беларусі з улікам сённяшняй рэчаіснасці так, як гэта зрабілі расейскія праваабаронцы і давесці гэтыя крытэры да грамадства». Да лідэраў партый яны звярнуліся з просьбай даць «аргументаваны адказ аб спісе палітвязняў на працягу тыдня».

Акрамя гэтага, на паседжанні быў абвешчаны збор подпісаў пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі па хакеі «Пакуль не будуць вызваленыя палітвязні, скажам «не» чэмпіянату свету 2014 у Беларусі». Пакінуць свой подпіс пад зваротам можна ў офісе БНФ.

Наступнае паседжанне каардынацыйнай групы «За Волю», да якога могуць далучыцца ўсе жадаючыя, адбудзецца ў 16 гадзін 1 лютага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках