Еўракамісію заклікалі ўмяшацца і выратаваць Андрэя Саннікава
5- 30.01.2012, 10:20
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі выступіў у абарону Андрэя Саннікава.
Дэпутат Еўрапарламента і намеснік старшыні дэлегацыі па Беларусі Марэк Мігальскі, улічваючы трывожныя паведамленні СМІ аб становішчы беларускага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, звярнуўся да Еўрапейскай камісіі з просьбай умяшацца ў справу палітвязня.
У афіцыйным лісце да Камісіі дэпутат адзначыў, што жонка Андрэя Саннікава заявіла на прэс-канферэнцыі аб тым, што 20 лістапада палітык быў вымушаны напісаць прашэнне аб памілаванні да Аляксандра Лукашэнкі. Беларускія актывісты апазіцыі перакананыя, што Саннікаў падпісаў ліст, таму што ён падвяргаўся катаванням. Як паведаміла Ірына Халіп, муж даў зразумець, што нават у турме ў Магілёве яму пагражалі, што будзе забітая яна, а таксама іхні 4-гадовы сын. Падчас спаткання Саннікаў праз шкло паказаў ёй паперу, на якой было напісана: «На кану стаіць жыццё. У любы момант мяне могуць забіць».
Еўрапейскі амбасадар нагадаў, што гэта не першая інфармацыя аб прымяненні катаванняў і жорсткім звароце ў беларускіх турмах.
Дэпутат Мігальскі таксама накіраваў гэты ліст начальніку выпраўленчай калоніі ў Віцебску, дзе адбывае пакаранне Андрэй Саннікаў, а таксама начальніку Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі. У лістах дэпутат заклікаў прытрымлівацца належных ўмоваў ўтрымання Андрэя Саннікава, расследаваць і прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у жорсткім абыходжанні з палітычнымі вязнямі.