17 траўня 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не дамовілася з Расеяй па газе

29
Украіна не дамовілася з Расеяй па газе

Украіне пакуль не ўдалося ўзгадніць з РФ заяўку аб аб'ёмах закупкі газу ў 2013 годзе.

Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер намеснік міністра энергетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзімір Макуха, перадае РІА «Новости».

«Ідуць абмеркаванні на ўсіх узроўнях - на ўзроўні прэзідэнта, прэм'ера, на ўзроўні міністэрства, але пакуль пытанне яшчэ ў стадыі абмеркавання. Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што на сёння патрэбы ўкраінскай энергетыкі такія, што купляць 52 міліярда кубаметраў газу нам зусім не трэба, асабліва па такіх коштах», - сказаў ён.

У верасні міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Бойка паведаміў, што Украіна падала «Газпраму» заяўку на закупку ў 2013 годзе толькі 24,5 мільярдаў кубаметраў газу.

У сувязі з высокім коштам на паліва Украіна раней заяўляла пра намер знізіць закупкі расейскага газу ўжо ў 2012 годзе з прадугледжаных кантрактам 52 мільярдаў кубаметраў газу да 27 мільярдаў кубаметраў. Разам з тым у РФ сцвярджаюць, што час для перамоў па аб'ёмах закупак паліва на гэты год ужо выпушчаны: гадавы кантрактны аб'ём можа быць зменены не пазней, чым за паўгода да пачатку паставак.

Пагадненне аб пастаўках газу на Украіну было падпісана ў 2009 годзе, яно дзейнічае да 2019 года. Цяперашняя ўкраінская ўлада лічыць, што гэты кантракт вельмі нявыгадны для краіны і абвінавачвае ў гэтым экс-прэм'ера Юлію Цімашэнка. Цімашэнка роўна год таму - 11 кастрычніка 2011 года - была асуджаная на сем гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне ўлады пры падпісанні газавага кантракту.

У першым квартале бягучага года кошт імпартаванага расейскага газу для Украіны складаў каля 416 даляраў, у другім - 425 даляраў, у трэцім - 426 даляраў, у чацвёртым - 432 даляра.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках